13.11.2009 / 16:59

Вакцыны больш няма 10

У Мінску зрасходавана вакцына супраць грыпу, закупленая з бюджэтных сродкаў.

У Мінску зрасходавана вакцына супраць грыпу, закупленая са сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў.

Як паведаміла загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка, кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць грыпу ў Мінску збольшага завершана. Усяго прышчэпкі атрымалі 182 тыс. мінчукоў, у тым ліку 70 тыс. дзяцей. Для параўнання: у 2008 годзе ад грыпу было прышчэплена 170 тыс. мінчан.

Паводле спецыяліста, на сёння з бюджэтных сродкаў працягваецца толькі рэвакцынацыя часткі дзяцей, якім ужо ўвялі першую дозу вакцыны (імунізацыя маленькіх дзяцей праводзіцца ў некалькі этапаў).

Як паведаміла Фісенка, таксама завяршаецца вакцынацыя за кошт сродкаў платнай медыцыны:

у большасці лячэбна‑прафілактычных устаноў вакцына ўжо зрасходавана, у некаторых — засталася невялікая колькасць доз.

Паводле словаў спецыяліста, вакцына супраць грыпу з бюджэтных сродкаў сёлета больш закупляцца не будзе. Фісенка таксама адзначыла, што не валодае інфармацыяй аб закупках спецыяльнай вакцыны супраць грыпу A (H1N1), якую планавалася паставіць з Расеі ў Беларусь у канцы лістапада — пачатку снежня. Паводле яе слоў, перамовы па гэтым пытанні вядуцца на ўзроўні Міністэрства аховы здароўя.

У прыватных медцэнтрах «Экамедсэрвіс», «Нардзін» і «Ладэ» паведамілі, што супрацьгрыпозныя вакцыны скончылася.

Прычым у «Нардзін» прышчэпак супраць грыпу ўжо рабіць не будуць, у «Экамедсэрвіс» не ўпэўненыя ў тэрмінах аднаўлення вакцынацыі. І толькі ў «Ладэ» запэўнілі, што вакцына будзе завезены на наступным тыдні.

Нагадаем, 6 лістапада старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрый Піневіч падчас онлайн‑канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі

заклікаў жыхароў сталіцы рабіць прышчэпкі ад грыпу.

Піневіч падкрэсліў, што чакаецца другі пад’ём ўзроўню захворваемасці на грып і вострыя рэспіраторныя інфекцыі, «таму гэтая прышчэпка спрацуе і на другі, і на трэці пад’ём».

Па стане на 12 лістапада ў Беларусі было зарэгістравана ўжо 165 лабараторна пацверджаных выпадкаў грыпу A (H1N1).

Анастасія Янушэўская, БелаПАН

0
Зважай! / Адказаць
13.11.2009 / 17:28
Выпрацоўка эфектыўнай колькасьці антытэлаў супраць невядомых арганізму штамаў грыпу адбываецца як мінімум на працягу месяцу пасьля прышчэпкі. Таму вакцынаваць насельніцтва трэба было найлепш у верасьні. А цяпер во і вакцыны ўвогуле скончыліся... Бясплатная медыцына - самая танная ў Сьвеце...
0
Кот / Адказаць
13.11.2009 / 17:46
Канечне, гэты грып, дый увогуле крызiс засьведчыў, што лукашыцкi рэжым у крызiсных умовах абсалютна недзеяздольны, можа iснаваць толькi як паразiт на целе працуючага грамадзтва, за кошт iншых выжываць ды перакладаць свае хваробы на простых людзей. Як толькi здараецца нешта нечаканае ён не ў стане зрабiць нiчога для краiны, толькi цягне сокi з усяго арганiзму, з людзей.
0
est / Адказаць
13.11.2009 / 22:08
так... вось нарэшце на што здольная нашая навука і тэхналогія. чаму ў нас вакцыну ня робяць? ды таму што сваіх навуковых распрацовак няма, а за замежныя трэ грошы плаціць. А цяпер грошай і на гатовы прадукт - вакцыну - няма! Няма грошай нават каб навуковыя часопісы замежныя выпісваць. Затое ў Харватыю, Сочы, Арменію лятаем, гадзіннік нашаму хлопчыку за 16 тысячаў купілі, парады прымаем і крычым што ўсіх перамаглі... Усе перавагі 'стабільнага курсу' відавочны нават сляпому. Гэта жах! Хлусня параўнальная з Чарнобылем! Ну можа хоць імгненныя вынікі новай трагедыі шакуюць народ і нагадаюць пра каштоўнасць свабоды. І свабоды інфармацыі ў першую чаргу. якая там непрыкасальнасць пасля сыходу з улады! Такая непрыкасальнасць не гарантуецца тым хто 15 гадоў беспадзельна тварыў што хацеў а потым атрымаў праблемы. Ясна ж па чыёй віне праблемы. Гэта падобна на студэнта што нічога не вучыў, казаў бацькам (таму самаму народу) што ўсё цудоўна. Бацькі гэтыя (народ) корміць свайго сыночка, гадзіннік дорыць за заробак што 5 гадоў зберагалі каб ён у сталіцы не сароміўся сярод іншых і г.д. І надышла сэсія і адлічэнне... Ну што? Бізуна? у Гаагу!
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру