13.11.2009 / 17:15

Еўразона выйшла з рэцэсіі 3

Сукупны валавы ўнутраны прадукт 16 краін Еўропы, якія выкарыстоўваюць адзіную валюту, вырас у трэцім квартале на 0,4%.

Эканоміка еўразоны выйшла з рэцэсіі — сукупны валавы ўнутраны прадукт 16 краін Еўропы, якія выкарыстоўваюць адзіную валюту, вырас у трэцім квартале на 0,4% у параўнанні з папярэднім кварталам, паведамляюць інфармагенцтвы.

Французская і нямецкая эканомікі дэманстравалі рост ужо два апошнія кварталы, тым самым пацвярджаючы, што дзве найбуйнейшыя эканомікі еўразоны выйшлі з рэцэсіі. У той жа час рост гэтых эканомік не так значны, як чакалася.

У цэлым эканоміка Еўразвяза паказала рост 0,2% за трэці квартал гэтага года.

За гэты перыяд эканоміка Германіі вырасла на 0,7%, Францыі — на 0,3%. Эканомікі гэтых двух краін і Японія выйшлі з рэцэсіі ў другім квартале гэтага года.

Затым да іх далучылася эканоміка ЗША.

Да гэтага ВУП як еўразоны, так і 27 краін Еўрасаюза зніжаўся на працягу пяці кварталаў. Лічыцца, што эканоміка ўвайшла ў рэцэсію, калі падзенне назіраецца два кварталы запар.

Пры гэтым у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў трэцім квартале ў Еўропе па‑ранейшаму назіралася зніжэнне ВУП: еўразоны — на 4,1%, 27 краін ЕС — на 4,3%

БЕЛТА

0
Янка / Адказаць
13.11.2009 / 17:25
ржунімагу... выйшла з рэцэсіі з спадам на 4.1% - п..дуны, у якіх яшчэ нашаму белстату трэба павучыцца...
0
Damavik / Адказаць
14.11.2009 / 02:10
2Янка А як па-вашаму выглядае выхад з рэцэсіі? :) Спад спыніўся, пачаўся рост - што не так?
0
Янка / Адказаць
14.11.2009 / 18:48
2 Damavik: рост у 3-м квартале параўнальна з чацьвёртым - гэта сэзонная зьява. Спад (больш за 4 адсоткі!) працягваецца. Эўропа й ЗША проста маніпулююць статыстыкай - глядзіце, што будзе ў 4 кв....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру