13.11.2009 / 17:36

Дырэктарка Белсата: Акрэдытацыя «Еўрарадыё» — спроба падзяліць журналістаў на лепшых і горшых 15

Агнешка Рамашэўская-Гузы каментуе рашэнне беларускіх уладаў пра акрэдытацыю «Еўрапейскага радыё для Беларусі».

Агнешка Рамашэўская‑Гузы, дырэктарка тэлеканалу «Белсат», з недаверам ставіцца да рашэння пра акрэдытацыю «Еўрапейскага радыё для Беларусі» ў Мінску:

«Акрэдытацыя «Еўрапейскага радыё для Беларусі» — гэта крок у патрэбным кірунку, але баюся, што гэта толькі палавінны сродак. Гэта адбываецца за некалькі дзён да чарговага разгляду Еўразвязам пытання скасавання візавых санкцыяў для беларускіх чыноўнікаў».

Кіраўніца незалежнага тэлеканалу звяртае ўвагу і на іншы аспект гэтага рашэння:

«На маю думку, рэгістрацыя аднаго з некалькіх незалежных апазіцыйных медыяў у Беларусі —

гэта таксама спроба падзяліць журналісцкае асяроддзе на лепшых і горшых.

Гэта стандартныя, вядомыя здаўна метады дзеяння аўтарытарных уладаў».

***

Улады Беларусі два разы адмовілі ў рэгістрацыі тэлеканалу «Белсат». У сакавіку 2009 г. Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь палічыла, што заяўка, складзеная тэлеканалам, патрабуе дадатковых дакументаў. Пры гэтым міністэрства спасылалася на «Палажэнне аб парадку адкрыцця ў Беларусі карпунктаў замежных СМІ», зацверджанае Саветам Міністраў Беларусі 25 снежня 2008 г. — праз тры дні пасля прыняцця дакументаў тэлеканалу Міністэрствам замежных справаў.

У ліпені 2009 г. МЗС Беларусі яшчэ раз адхіліла зварот «Белсату», сцвярджаючы, што не хапае аднаго з патрэбных дакументаў. «Белсат» не адступіўся і падаў дакументы чарговы раз 9 кастрычніка. 6 снежня сканчаецца тэрмін, цягам якога ўлады Беларусі маюць прыняць рашэнне пра акрэдытацыю тэлеканалу «Белсат». Адмова ў рэгістрацыі карпункту можа азначаць далейшую адсутнасць журналісцкіх акрэдытацыяў і сур’ёзныя складанасці ў працы тэлеканала.

Варта нагадаць, што ў кастрычніку 2008 г. Еўрапейскі парламент заклікаў Еўрапейскую камісію спрыяць таму, каб урад нашай краіны «прыспешыў працэс афіцыйнае рэгістрацыі «Белсату» ў Беларусі».

0
ПЯтро / Адказаць
13.11.2009 / 17:49
1. Адкуль незалежнасьць БЕЛСАТУ, калі вядома публічна, хто там фундатар? 2. А дзе на Польшчы можна пабачыць беларускія сат-каналы? І як ахвотны "пш-кі" там нас рэгіструюць і акрэдытуюць? 3.Акрэдытацыя канала і карпункта - гэта дзьве вялікія розьніцы 4.99 адсоткаў навінаў даюцца агенцыям і ішым медыям т.з. сваімі людзьмі - стрынгерамі
0
Крывіч / Адказаць
13.11.2009 / 18:17
Гэта спроба падзяліць журналісцкае асяроддзе на на праўладных і антыўладных. І гэта добра, што так робіцца, бо зразумела, хто ёсьць хто.
0
Палітолаг з правінцыі / Адказаць
13.11.2009 / 19:31
1. Белсат незалежны ў праграмным сэнсе, інфармацыйным. 2. Дзе заўгодна можна глядзець "ТВ Беларусь" калі маеш адпаведную антэну. 3. Зразумела, што размова ідзе пра карпункт і як вынік акрэдытацыю журналістаў.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру