Сусветная арганізацыя аховы здароўя назвала Беларусь сярод краін, найбольш закранутых эпідэміяй свінога грыпу, і раіць дактарам як мага хутчэй ужываць у лячэнні антывірусныя прэпараты, каб прадухіліць смяротныя выпадкі.

Арганізацыя, якая ўваходзіць у структуру ААН, заявіла, што дасылае антывірусныя прэпараты ў развіваныя краіны, найбольш закранутыя свіным грыпам — Азербайджан, Аўганістан, Беларусь, Кіргізію, Манголію і Украіну.

Раней Сусветная арганізацыя аховы здароўя раіла чакаць вынікаў аналізаў перш чым даваць пацыентам моцныя антывірусныя прэпараты. Але цяпер спецыялісты арганізацыі кажуць,

што затрымка ў чаканні вынікаў аналізаў можа прывесьці да смерці хворых, асабліва тых, хто ўваходзіць у групу рызыкі

— цяжарных жанчын, дзяцей да 2 гадоў і людзей з праблемамі дыхання.

Спецыялісты СААЗ спасылаюцца на паведамленні дактароў з рэгіёнаў закранутых эпідэміяй, што вірус выклікае ў некаторых пацыентаў вельмі рэзкае пагаршэнне — звычайна праз пяць ці шэьць дзён пасля першых сімптомаў. Пры гэтым часта пачынаецца вірусная пнеўманія, якая знішчае лёгкія і не лечыцца антыбіётыкамі.

Медыкі, аднак, не раяць ужываць антывірусныя прэпараты людзям, якія не ўваходзяць у групу рызыкі і маюць сімптомы звычайнай прастуды, а таксама здаровым людзям у якасці прафілактыкі.

Доктар Нікі Шындо, якая працуе ў праграме супраць грыпу, сказала журналістам у Жэневе:

«Мы таксама рэкамендуем, каб дэцэнтралізавалі размеркаванне антывірусных прэпаратаў і гарантавалі, каб звычайныя дактары мелі доступ да гэтых лекаў для сваіх пацыентаў. Пацыенты не павінны наведваць шпіталь для таго, каб атрымаць рэцэпт на антывірусны прэпарат».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?