13.11.2009 / 19:39

Жыхар Баранавічаў збіў меркаванага суперніка машынай, а пасля зрабіў сабе «харакіры» 3

Абодва засталіся жывыя. На 46-гадовага «Атэла» завялі крымінальную справу.

Абодва засталіся жывыя. На 46-гадовага «Атэла» завялі крымінальную справу.

У пракуратуры Баранавічаў паведамілі: мужчына падазраецца ў тым, што ўвечары 9 лістапада ён прыраўнаваў сваю жонку да 34-гадовага гараджаніна, сеў за руль свайго BMW і паспрабаваў наехаць на суперніка проста каля яго дома.

Вось толькі замест меркаванага каханага жонкі тэмпераментны муж збіў яго стрыечнага 38-гадовага брата. Усвядоміўшы, што нарабіў, раўнівец, не выходзячы з машыны, нанёс сабе некалькі ўдараў нажом у жывот. «Хуткую» для пацярпелых выклікаў «герой-палюбоўнік». Брат з пераломам ногі, а муж каханай — з пранікальным нажавым раненнем брушыны, трапілі ў гарадскую бальніцу.

За замах на забойства ў дачыненні да баранавіцкага «Атэлы» пракуратурай г. Баранавічы 12 лістапада распачала крымінальную справу.

«Intex-press»

0
Кот / Адказаць
13.11.2009 / 19:50
Пашанцiла ж.. Муж сядзе, а палюбоўнiчак будзе рабiць сваю чорную справу. У яго ж БМВ.
0
Сяргей Балахонаў / Адказаць
13.11.2009 / 20:47
з мужыкамі ясна - 46, 34, 38. а колькі ж гадоў жанчыне?
0
Кнехт / Адказаць
13.11.2009 / 22:16
ЗАГАНА АДУКАЦЫІ Не ўбілі ў бошку ахламону: Атэла душыць Дэздэмону! Вось ён усё і пераблытаў - не на таго напаў "карытам". Каб ваш Амур не стаў вампірам, захапляйцеся Шэкспірам! :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру