У арганізацыйным плане «Еўрапейскі форум» прайшоў выдатна. Тыя, хто адказваў за яго правядзенне, пастараліся. Форум быў з вялікай колькасцю людзей, з бел-чырвона-белымі і еўрасаюзаўскімі сцягамі, з гасцямі з Страсбурга і Вільні, з добра надрукаванымі інфармацыйнмі матэрыяламі, імпульсіўнымі Севярынцам і Дашкевічам, разважлівым Мілінкевічам.

Прыдрацца няма да чаго — арганізацыя пацешыла.

Не верыцца, што такое не самае таннае мерапрыемства праводзілася толькі для «стымулявання ўнутры грамадства дыскусіі» адносна еўрапейскай будучыні Беларусі. Такія форумы трэба для таго, каб засведчыць з’яўленне новай палітычнай сілы, якая прэтэндуе на лідэрства ўнутры краіны. І не столькі гэты пасыл быў патрэбны для дэлегатаў, колькі — для замежнікаў.

Форум быў патрэбны, каб паказаць заходнікам, з якой палітычнай сілай у Беларусі трэба весці размову ў будучыні. Хто мае права найбольш годна прадстаўляць нашу краіну.

Пра Беларускі Незалежніцкі Блок 14 лістапада гаварылі мала. Але гэта чыталася між словаў. «Тут сабраліся аднадумцы», — сказаў Зміцер Дашкевіч.

Мілінкевіч так і не адважыўся адкрыта заявіць аб пачатку сваёй прэзідэнцкай кампаніі, але па-іншаму Форум не ўспрымаўся.

«Кандыдат ужо вызначаны. І ўсе яго ведаюць», — сказаў НН Артур Фінькевіч.

Мілінкевічу ўдалося найлепш за сваіх канкурэнтаў на месца адзінага кандыдата правесці мабілізацыйную кампанію сваіх прыхільнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?