Пра гэта паведамляецца на сайце Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

«У сувязі з пашырэннем у Беларусі і розных краінах смярцельна небяспечнае эпідэміі, Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква дабраслаўляе пад час усіх набажэнстваў на Патройнай Екцені асаблівае маленне за адвярненне згубнае пошасці:

‑‑ Госпадзе Божа наш, Лекарю душаў і целаў нашых, што не хочаш смерці грэшнікаў, літасціва паглянь на слугаў Тваіх і адвярні згубную смяротную хваробу, што на нас насуваецца, не дай загінуць нам праз грахі нашыя, але да пакаяння накіруй нас, са сьлязьмі молімся Табе, выслухай нас і памілуй.

Апрача гэтага можна дадаваць і іншыя малітоўныя просьбы за вылячэнне хворых, а таксама адпраўляць асобныя малебны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?