Беларускія аматары экстрэмальных відаў спорту размясцілі на сваім сайце park.bmx.by петыцыю з заклікам стварыць у Беларусі скейт-парк.

У нашай краіне пабудавана вялікая колькасць спартыўных комплексаў і устаноў, зазначаюць аўтары звароту, а

днак для экстрэмальных відаў спорту, такіх як bmx, скейт, ролікі і інш., гэтыя комплексы не пасуюць.

«Моладзь вымушана трэніравацца і дэманстраваць сваё майстэрства проста на вуліцы. Тым самым яны не толькі псуюць гранітную плітку, але і рызыкуюць жыццём. Бо ў экстрэмальных відах спорту любы каменьчык пад коламі ролікаў можа стаць прычынай траўмы.

У бліжэйшых да Беларусі краінах існуюць спецыяльныя паркі для экстрэмальных відаў спорту, дзе можна ў адмысловых умовах вучыцца і адточваць сваё майстэрства.
У Беларусі такой пляцоўкі пакуль няма», - падрэсліваюць аўтары звароту.

Менавіта з гэтай прычыны маладыя людзі прапануюць усім, каго хвалюе гэтая праблема запоўніць форму петыцыі, якая заклікае да будаўніцтва першага ў Беларусі скейт-парку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?