16.11.2009 / 17:18

Ад сардэчнага прыступу памёр футбаліст зборнай Мексікі 5

Футбаліст грэчаскага клуба «Ларыса» Антоніё дэ Нігрэс быў дастаўлены ў шпіталь у панядзелак раніцай. Выратаваць 31‑гадовага мужчыну медыкі не змаглі.

Футбаліст грэчаскага клуба «Ларыса» Антоніё дэ Нігрэс быў дастаўлены ў шпіталь у панядзелак раніцай. Выратаваць 31‑гадовага мужчыну медыкі не змаглі. Папярэдняя версія смерці — сардэчны прыступ.

У футбаліста засталася жонка і пяцігадовая дачка.

Дэ Нігрэс перайшоў у «Ларысу» сёлета ў жніўні. Да гэтага ён выступаў за турэцкі «Анкарагюджу». Гуляў у чэмпіянатах Іспаніі (за «Вільярэал»), Бразіліі («Сантас»).

За зборную Мексікі футбаліст правёў 16 паядынкаў, у якіх забіў чатыры галы.

Гэта ўжо не першы падобны выпадак сёлета. У жніўні не стала капітана іспанскага «Эспаньола», абаронцы Даніэля Харке. Ён памёр ад сэрцавай недастатковасці падчас перадсезоннага збору каманды ў Італіі.

Таксама на мінулым тыдні скончыў жыццё самагубствам варатар зборнай Германіі Роберт Энке.

ЗП

0
Kurwa Mama / Адказаць
16.11.2009 / 18:13
А вы думалі, допінг - гэта добра?
0
Mikola / Адказаць
16.11.2009 / 19:33
Ni dumali ,a vedaiem sto dopig geta dobra. Nikatorym skodit. Lukasenki nisto... , bo cakaie 'zahodni doping'
0
Кот / Адказаць
16.11.2009 / 20:03
Ну вось не магу зразумець, чаму памiраюць маладыя ды моцныя, ад таго ж грыпу цi ад прыступу. У мяне напрыклад сусед ёсьць, алкаголiк, дык той пье кожны божы дзень, амаль нiчога не есьць, дымiць як паравоз, ледзь перасоўваецца але ж жыве.. 75 гадоў i працягвае пiць. Прычым гэтак перасоўваецца ўжо гадоў дзесяць напэўна. I яшчэ столькi будзе поўзаць, а потым яшчэ столькi ж ляжаць..
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру