На гэтым тыднi зноў узмоцнiцца ўплыў атлантычных цыклонаў, якiя будуць змяшчацца праз скандынаўскiя краiны на ўсход i пастаўляць углыб кантынента цёплыя вiльготныя паветраныя масы.

Удзень 17 лiстапада атмасферны фронт, якi змяшчаецца з Заходняй Еўропы, прынясе дажджы ў многiя раёны краіны. У начныя i ранiшнiя гадзiны зноў згусцяцца туманы, на асобных участках дарог магчыма галалёдзiца. Тэмпература паветра ў начныя гадзiны будзе вагацца ад 3 градусаў марозу да 4 градусаў цяпла, а ўдзень яна складзе 2—8 градусаў вышэй за нуль.

Дажджлiвым чакаецца надвор’е i ў наступныя днi тыдня. Месцамi магчымы туманы.

Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 1 да 8 градусаў цяпла. Удзень прагназуецца ад плюс 3 да 10 градусаў.

У выхадныя атмасферны цiск пачне расцi, аднак у вiльготных паветраных масах месцамi чакаюцца невялiкiя дажджы, зноў згусцяцца туманы. Пры гэтым тэмпературны фон iстотна не зменiцца. Начная тэмпература будзе вагацца ад мiнус 1 да плюс 6 градусаў, удзень яна складзе 3—8 градусаў цяпла. У суботу, 21 лiстапада, у паўднёвых раёнах паветра прагрэецца да плюс 10 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?