Пенсіянерка, жыхарка вёскі Курдуны (Валожынскі раён) 15 лістапада звярнулася ў міліцыю і заявіла, што з яе дома невядомыя зламыснікі скралі грошы.
Паводле заявы пацярпелай, грошы зніклі з шафы. Як сцвярджае пенсіянерка, 130 даляраў ЗША, 210 еўра і 220 тысяч беларускіх рублёў. Па факце здарэння міліцыя распачала крымінальную справу паводле артыкула «Крадзеж», паведаміў памочнік начальніка райаддзела ўнутраных спраў Сяргей Латышаў.