Немаўляткі плачуць інтанацыямі роднае мовы.

Пра гэта піша Science News. Даследаванні пад кіраўніцтвам антраполага Кэтлін Вермке праводзілася ў Вюрцбургскім універсітэце, Германія.

У эксперыменце бралі ўдзел 60 здаровых нованароджаных: 30 з франкамоўных, 30 з нямецкамоўных сем’яў.

Даследчыкі запісалі 2,5 тысячы розных «плачаў»: калі дзецям мяняюць падгузнікі, калі яны галодныя і г.д. У палове выпадкаў ім удалося дакладна ўсталяваць сувязь паміж асаблівасцямі плачу і інтанацыямі роднай мовы. Дзеці з нямецкіх сем’яў пачыналі плакаць на высокіх танах і заканчвалі больш нізкімі, дзеці з французскіх сем’яў, наадварот, падвышалі тон па меры нарастання плачу.

Навукоўцы звяртаюць увагу на тое, што знаёмства з гукамі роднай мовы дзіця пачынае ўжо на апошніх месяцах цяжарнасці, паколькі яно чуе, што адбываецца па‑за ўлоннем. Даўно вядома, што дзеці ад нараджэння адрозніваюць голас маці ад галасоў іншых людзей, а таксама родную мову — ад іншых моў. Немаўляты таксама спрабуюць капіяваць родную мову ад самага нараджэння.

Здольнасць дзіцяці ўспрымаць гукі развіваецца ўжо на 19 тыдні. Гэта актыўна выкарыстоўваюць прыхільнікі прэнатальнага выхавання. Яны лічаць, што «музычнае выхаванне» немаўляці да родаў хоць і не фарміруе музычны густ, аднак аказвае пазітыўны ўплыў на пазнейшае сэнсаматорнае, моўнае, эмацыйнае, сацыяльнае і фізічнае развіццё малога.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?