Рада ЕС прыняла рашэнне падоўжыць на год візавыя санкцыі супраць афіцыйнага Мінска да кастрычніка 2010 года. Адначасова гэтыя санкцыі замарожаныя да кастрычніка.

Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Гайдукевіч заявіў, што трэба зняць з пасады ўсіх, хто адказваў за еўрапейскі кірунак.

«Усіх здымаць, хто адказвае за еўрапейскі напрамак — з адміністрацыі прэзідэнта, Савету міністраў, любога, хто мае дачыненне, здымаць з пасады. І на гэтым усё будзе зразумела. Хопіць ужо гэтую лямку матаць — што трэба рабіць?

Працаваць трэба. Выконваць умовы і дамаўляцца з ЕС, як гэта патрабуецца ў любой цывілізаванай краіне».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?