Паводле звестак на 16 лістапада, у Беларусі зачынена 870 школ ці 24,5% ад агульнай колькасці, 37 дашкольных устаноў (0,9% ад агульнай колькасці).

Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску 17 лістапада галоўны інспектар Упраўлення агульнага сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ліліі Кузняцова.

Найболей школ зачынена на Гомельшчыне – 455, ці 74,3% ад усіх школ вобласці.

У іх навучаецца (ці з дадзены момант знаходзяцца на каранціне 91% дзяцей (143 462 чалавекі).

«Але мы не кажам пра каранцін, – зазначае Лілія Кузняцова, – гаворка ідзе пра часовае прыпыненне адукацыйнага працэсу. Міністэрства адукацыі, вядома ж, за тое, каб дзеці былі і здаровы, і навучаліся, але склалася так. Таму мясцовыя органы па меры неабходнасці прымаюць рашэнні закрыць на некаторы час школу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?