У параўнанні з 2 студзеня кошык валют падаражэў на 5,99%. Ён падыйшоў ушчыльную да псіхалагічнай адзнакі ў 6%.
Рэкордная лічба была дасягнута дзякуючы нязначнаму падаражэнню даляра і расійскага рубеля.
Даляр дадаў да сваёй вартасці 4 рубеля і каштуе 2727 рублёў. Еўра ж насустрач амерыканскай валюце апусціўся на два рубля і склаў 4 067,87 рублёў. Суадносіны еўрапейскай і амерыканскай валют складаюць 1,492, што дае магчымасць для росту еўра ў наступныя дні.