Грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!» і творчая суполка «Спайка шва» прэзентуюць літаратурную карпаратыўную вечарынку.
На вечарынцы:
1. Паэт-сонца, малады, адораны літаратар, сэкс-сімвал і прочая і прочая
Віталь Рыжкоў
зладзіць ненапружную лекцыю «Практычныя прынцыпы карпаратыўнай літаратуры» ды прадставіць Марыйку Мартысевіч.
2. Літаратарка-журналістка-перакладчыца-сцэнарыстка-ічаго толькіне-здурнецьможна
Марыйка Мартысевіч
прадэкламуе карпаратыўныя вершы пра Віталя Рыжкова і прадставіць Паўла Касцюкевіча..
3. Расцудоўны пісьменнікаперакладчык
Павал Касцюкевіч
раскажа, якія яго сябры цудоўныя людзі і цудоўныя літаратары, і пачуўшы тое ж самае ў адказ, распавядзе пра тое, якія змрочныя іншыя літзборні і літаб'яднанні.
4. Guest, які перакананы, што ён special - Андрэй Адамовіч.
Наш ненапружны карпаратыўчык, які спадзяемся не ператворыцца ў міжсабойчык, адбудзецца 20 лістапада (гэта дарэчы, пятніца) у мастацкай галерэі «Ў нескладовае», а дакладней: у кнігарні «Ў галерэі» - гэта ж на праспекце Незалежнасці, 37а. Пачатак а 18-й.