Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 19 лістапада ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі дажджы. Уначы месцамі па ўсходзе туман. Вецер заходні 6—11 м/с, уначы па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, раніцай і ўдзень у многіх раёнах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 2—7°С, удзень плюс 4—10°С.

У Мінску 19 лістапада воблачна з праясненнямі. Часам дождж. Вецер заходні 6—11 м/с, уначы парывы да 14 м/с, удзень да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 3—5°С, удзень плюс 5—7°С.

У наступныя двое сутак, 20 і 21 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. 20-га на большай частцы тэрыторыі дажджы. Месцамі туман. Вецер заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 1—8°С, удзень плюс 3—9°С, па захадзе да плюс 11°С. 21-га месцамі кароткачасовыя дажджы. У некаторых раёнах туман. Вецер заходні 5—10 м/с, удзень парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 1—6°С, удзень плюс 4—11°С.

У Мінску 20 лістапада воблачна з праясненнямі. Часам дождж. Ноччу слабы туман. Вецер заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 2—4°С, удзень каля 7°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?