19.11.2009 / 01:26

Скон Амерыкі 2

За кінакатастрофамі ў фільме «2012» — сур’ёзны геапалітычны пераварот.

poster2012
ЗША, 2009, каляровы, 158 хв.
Рэжысёр: Роланд Эмерых
Ролі выконваюць: Джон К’юсак, Аманда Піт, Чэвітэл Эджыафор, Вудзі Харэльсан, Тэндзі Н’ютан, Дэні Гловер

Жанр: Фільм-катастрофа
Адзнака: 6,5 (з 10)

Дапытлівы навуковец адкрывае, што Зямлю чакае маштабная катастрофа, ад якой луснуць цэлыя кантыненты. Дзяржавы-гіганты ўпотайкі будуюць выратавальныя каўчэгі, а галоўны герой карціны з дзеткамі адпраўляецца ў Елаўстоўнскі парк, дзе катастрофа і пачынаецца.

Роланд Эмерых, тата «Дня незалежнасці» і абноўленае «Гадзілы» — знаны аўтар відовішчнага кіно. І відовішчаў у фільме задосыць: шыкоўныя землятрусы, якія пераследуюць машыну, абвалы матэрыкоў, горы, затопленыя акіянам.

У перапынках героі паспяваюць аднавіць сем’і прызнацца ў каханні. У амаль трохгадзіннай стужцы ёсць месца й гумару: мардаты расійскі алігарх ладзіць канцэрты жлобства.

Роланд Эмерых ставіць рубам пытанне: «Ці вартае выратаванае чалавецтва слязінкі дзіцяці, задушанага ў чэргах на каўчэг?» — і дае сама правільны маральны адказ, прапагандуючы мір, сяброўства і міжнароднае супрацоўніцтва.

Але за кіношнымі катастрофнымі жахамі хаваецца сур’ёзны геапалітычны пераварот. Эмерых прызнаецца, што Амерыка як лідэр сканала: яе прэзідэнт-мурын гераічна гіне ля Белага дома, ратуючы людзей. Новыя героі — кітайцы, якія і будуюць каўчэгі. А чарговая цывілізацыя пачнецца з Афрыкі.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

0
Demyan / Адказаць
19.11.2009 / 03:05
On Roland, Andrei.
0
Антось / Адказаць
19.11.2009 / 03:42
Выдатны спойлер атрымаўся :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру