Квіткі на матч групавога турніру футбольнай Лігі Еўропы БАТЭ (Барысаў) — «Бенфіка» (Лісабон), што пройдзе ў Мінску 2 снежня, паступяць у продаж 23 лістапада (панядзелак).

Яны будуць прадавацца ў касах мінскага стадыёна «Дынама» і барысаўскага гарадскога стадыёна. Касы адчыняцца а 10‑й.

Паводле кошту, квіткі разбітыя на тры катэгорыі: 1‑я — 30 тысяч рублёў (сектары — 1, 28‑29), 2‑я — 20 тысяч (2‑4, 11‑15, 25‑27), 3‑я — 10 тысяч (5‑10, 16‑24), паведамляе сайт клуба БАТЭ.

Матч БАТЭ — «Бенфіка» пройдзе 2 снежня (гэта будзе серада, а не традыцыйны для ЛЕ чацвер) на мінскім стадыёне «Дынама». Пачатак а 20-й.

***

Нагадаем, што 1 кастрычніка матч БАТЭ — «Эвертан» у Мінску наведалі 21 тыс. гледачоў, матч з АЕКам (22 кастрычніка) у Мінску — каля 10 тыс. гледачоў.

Пасля 4‑х тураў у нашай групе наступнае становішча: Бенфіка — 9 (тры перамогі, адна параза, баланс мячоў 9—1), Эвертан — 6 (дзве перамогі, дзве паразы, баланс мячоў 6—8), БАТЭ — 4 (перамога, нічыя, параза, 5—7), АЕК — 4 (перамога, нічыя, параза, 4—8).

2 снежня таксама згуляюць АЕК і «Эвертан».

Ранейшыя гульні:

17 верасня: Бенфіка – БАТЭ – 2:0, Эвертан – АЕК – 4:0,
1 кастрычніка: БАТЭ – Эвертан – 1:2, АЕК – Бенфіка – 1:0,
22 кастрычніка: БАТЭ – АЕК – 2:1, Бенфіка – Эвертан – 5:0.
5 лістапада: АЕК – БАТЭ – 2:2, Эвертан – Бенфіка - 0:2.

Групавы турнір завершыцца 17 снежня.

БАТЭ згуляе ў Ліверпулі з «Эвертанам», а «Бенфіка» — у Лісабоне з АЕКам.

У плей‑оф (1/16 фіналу) выходзяць дзве лепшыя каманды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?