З 2 па 17 лістапада ў Гомельскай вобласці зарэгістравана амаль 130 тысяч выпадкаў грыпу і вострых рэспіраторных інфекцый (ВРІ),

паведамілі ў прэс‑службе Гомельскага аблвыканкама. Сярод захварэлых дзеці склалі 46,4%. Было шпіталізавана 3.692 чалавекі.

Сярод шпіталізаваных пераважаюць дзеці (56,6%).

18 лістапада з грыпам і ВРІ ў медустановы Гомельскай вобласці звярнулася больш як 7 тысяч чалавек, з іх 62,8% — дарослыя. Было шпіталізавана 248 чалавек, пераважна дзеці.

Пра выяўленыя выпадкі грыпу A (H1N1), смяротныя выпадкі, а таксама пра колькасць захварэлых на пнеўманію па‑ранейшаму нічога не паведамляецца.

У сувязі з высокім узроўнем захворвання ў Гомельскай вобласці ў 451 установе адукацыі быў прыпынены навучальны працэс.

Ён аднавіўся 18 лістапада ў 70 установах адукацыі.

Алена Германовіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0