Камісія урада Расіі па рэгуляванню алкагольнага рынка прыняла рашэнне, згодна з якім мінімальны кошт на 0,5 л гарэлкі складзе 89 рублёў. Гэта 8500 беларускіх рублёў у эквіваленце.

Рашэнне ўступіць у сілу з 1 студзеня 2010 года.

Мяркуецца, што ўвядзенне мінімальнай цаны на гарэлку дазволіць выцесніць з рынку нелегальную гарэлку, якая каштуе ад 40 да 60 рублёў. Згодна з дадзенымі Росстата,

у мінулым годзе было прададзена 176 мільёнаў дэкалітраў гарэлкі, прытым што вытворчасць склала каля 120 мільёнаў дэкалітраў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?