20-гадовы жыхар польскага Чэнстахова адкажа перад судом за напад на паліцыянтаў з дапамогай беларускага трактара.

Суд Чэнстахова атрымаў скаргу на Пятра М. за наўмысны наезд, перадае Gazeta.pl Częstochowa.

У апошні дзень святочных вакацый у вёсцы Седлец супрацоўнікі дарожнай паліцыі хацелі затрымаць для кантролю сельскагаспадарчы трактар «Беларусь» без нумарных знакаў. Трактар, аднак, павялічыўшы хуткасць, выехаў у поле. Паліцыянты пешкі кінуліся ў пагоню.

Трактар пачаў ездзіць па полі зігзагамі, яўна накіроўваючыся на кагосьці з супрацоўнікаў паліцыі. Яны бегалі па полі з крыкамі, што будуць страляць
.

Калі ніякай рэакцыі не дачакаліся, яны стрэлілі ў паветра, а затым у кола, пасля чаго трактар нарэшце спыніўся. Кіроўца не хацеў добраахвотна выходзіць з кабіны, таму адзін з паліцыянтаў з дапамогай пісталету выбіў шыбу, адчыніў дзверы і выцягнуў Пятра М. з кабіны.

20-гадовага хлопец не меў правоў кіравання, а трактар належаў ягонаму аднавяскоўцу. Пётр М. не прызнаў сябе вінаватым і адмовіўся адказваць на пытанні паліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?