Астрамечава (пад Брэстам). З агранамічнага бюро (Пецярбург) высылаліся бясплатна мінеральныя (штучныя) гнаі для сялян, каб зрабіць спробы на сваіх палетках. На полі з аўсом на суперфасфаце мы атрымалі большы ўраджай на 40 руб. 50 кап. Чысты даход, калі аблічым кошт суперфасфату, будзе 34 р. 20 к. Эксперымент з жытам не ўдаўся, бо пакралі снапы з поля.

НН. №46. 1909

Банкаматы ў Горадні. На гарадзенскім «Азоце» пачалі выплочваць заробак на магнітныя карткі. За грошы, што ляжаць на картцы, аўтаматычна налічваюць працэнты. Калі ж згубіш, дык трэба адразу пазваніць на нумар, які будзе дзень і ноч працаваць, і сказаць: тады картку адразу заблакуюць. Зручна, бо не трэба цягаць за сабой торбу з лукашэнкаўскімі рублямі. Як у Еўропе: там усе на картках жывуць.

НН. №31. 1999

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0