«Піянераў у Мінску стала больш» — пад такім загалоўкам на СТВ выйшаў сюжэт аб тым, як «ў Беларускую рэспубліканскую піянерскую арганізацыю прынялі вучняў адной з мінскіх гімназій». «Адной гімназіяй» апынулася менавіта тая, дзе вучыцца ўнучка кіраўніка дзяржавы — Вікторыя Лукашэнка.

Звычайна пасвячэнне ў піянеры праходзіць пазней, але гімназісты вырашылі зрабіць гэты крок датэрмінова, паведамляе «СТВ».

‑ Сёння мы становімся піянерамі і гэта для нас вельмі важна. І мы будзем выконваць свае абавязкі — патлумачыла карэспандэнту канала цяпер ужо піянерка Вікторыя Лукашэнка.

Салідарнасць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0