У аўтакатастрофе загінулі 19-гадовы кіроўца і 14-гадовая пасажырка.

Учора ўвечары, 18 лістапада, каля вёскі Зарыца, што пад Гродна, перакуліўся «Фольксваген», з-за чаго загінулі двое маладых людзей. За рулём знаходзіўся 19-гадовы вадзіцель, які ўсяго тры месяцы таму атрымаў пасведчанне кіроўцы. На пярэднім сядзенні ехала 14-гадовая школьніца. Нягледзячы на адсутнасць дастатковых навыкаў кіравання, вадзіцель ехаў хутка (на спідометры зафіксавалася хуткасць у 100 км/г). На закругленні дарогі аўто страціла кіраванне і не ўпісалася ў паварот.

На левым баку дарогі «Фольксваген» зачапіў агароджу, знёс слупок і адарваўся ад паверхні зямлі. Праляцеўшы прыкладна 50 метраў у паветры, аўтамабіль апынуўся на другім беразе рачулкі, ударыўшыся ў адхон. Потым машына некалькі разоў перакулілася, не пакінуўшы кіроўцу і яго спадарожніцы шанцаў на выжыванне: не дапамаглі ні падушкі, ні рамяні бяспекі ...

Аб тым, што адбылося стала вядома прыкладна праз дзве гадзіны пасля трагедыі: агеньчык габарытнага асвятлення легкавіка заўважыў кіроўца аўтацягніка, які праязджаў міма.

З пачатку года на дарогах рэспублікі загінула 43 дзіцяці і 563 дзіцяці было паранена.

Блог Гродно s13

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0