Форвард зборнай Францыі і «Барселоны» Цьеры Анры зрабіў заяву з нагоды гульні рукой у стыкавым матчы са зборнай Ірландыі 18 лістапада ў Парыжы (1:1).

«Я ўжо казаў і зноў паўтару: так, я згуляў рукой. Я не ашуканец і ніколі ім не быў. Гэта была інстыктыўная рэакцыя, бо мяч рухаўся вельмі хутка, а вакол было шмат супернікаў. Футбаліст не можа сабе дазволіць раскошу запаволіць палёт мяча, каб прыняць ўзважанае рашэнне. Людзі бачаць ззапаволеным паўтор эпізоду, я ж, як і любы іншы футбаліст, бачу на поле зусім іншую карціну.

Калі паглядзець гэты эпізод на поўнай хуткасці, то будзе відаць, што маё дзеянне было рэфлекторным. У дадзеным выпадку немагчыма было згуляць неяк інакш. Я ніколі не адмаўляў, што кантраляваў мяч рукой. Я сказаў аб гэтым ірландскім гульцам, суддзі і прэсе пасля матча.

Насамрэч, я засмучаны тым, якім чынам мы выйгралі, і вельмі спачуваю ірландцам, якія заслугоўваюць паездкі ў Паўднёва‑Афрыканскую Рэспубліку.

Самым правільным рашэннем было б перагуляць матч, аднак гэта па‑за маёй кампетэнцыяй.

Я не магу зрабіць больш ‑ толькі прызнаю, што мы зраўнялі лік пасля таго, як мяч трапіў мне ў руку «.

Тым часам ФІФА адмовіла Ірландыі ў просьбе перагуляць матч.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?