Міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў па запрашэнні ўкраінскага боку возьме ўдзел у трохбаковай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Украіны, Беларусі і Літвы.

Сустрэча пройдзе 22 лістапада ў Кіеве, паведамляе прэс-служба ўкраінскага МЗС. Пасля яе заканчэння запланаваны падыход да прэсы міністраў Пятра Парашэнкі, Сяргея Мартынава і Вігаўдаса Ушацкаса.

Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага замежнапалітычнага ведамства, будуць разгледжаныя пытанні ўзаемадзеяння трох краін у рамках ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства», уключаючы распрацоўку сумесных праектаў, а таксама комплекс пытанняў двухбаковых адносінаў.

Першая трохбаковая сустрэча адбылася 14 лютага 2009 года ў Вільні. Бакі абмеркавалі пытанні стварэння Балта-Чарнаморскай эканамічнай прасторы, практычнай рэалізацыі ініцыятывы «Усходняе партнёрства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?