21.11.2009 / 23:21

Пакінуты ў краме дыпламат нарабіў пярэпалах у Маладзечне даслаў чытач 3

21 лістапада вечарам супрацоўнікі ГРАУС і МНС ачапілі краму «Квінта».

21 лістапада вечарам, а 18-й гадзіне ў Маладзечне на вул. Крынічнай 19 супрацоўнікі ГРАУС і МНС ачапілі краму «Квінта». Кліенты заўважылі пасярод крамы дыпламат. Гаспадара не было, дык пільныя грамадзяне патэлефанавалі ў міліцыю. У лічаныя хвіліны купцоў з крамы эвакуявалі, а мясцовасць ачапілі. Усе службы паказалі свою высокую прафесійнасць.

Гандлярам на час здарэння дала прытулак «газель» мясцовага ГРАУС.

Але гора-пакупнік, які пакінуў свой дыпламат, знайшоўся. Як пасля расказвалі шчаслівыя прадаўцы, не пашчасціла толькі грузчыку, які прапаноўваў: дайце на бутэльку, і я вынесу гэты дыпламат у поле.

Гаспадар дыпламата застаўся ў краме даваць тлумачэнні супрацоўнікам спецслужбаў.

Эдвард Баланчук, Маладзечна

0
Алейны / Адказаць
21.11.2009 / 23:43
купцы пражываюць у маладэчна, якая добрая навіна.
0
Bogdan / Адказаць
22.11.2009 / 17:44
"пярэпалах" ???
0
Кнехт / Адказаць
22.11.2009 / 22:20
МОЦ ПАЎТОРА - НАША ЎЧОРА Дайдзем урэшце мы да Бога! Няхай, што да яго дарога ляжыць праз страх перад расплатай: чаго не клаў, таго не кратай! Я сам, наслухаўшысь аб'яў, ўсе "дыпламаты" свае здаў. :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру