22 лістапада ў парку Курасоўшчына адкрыўся абноўлены гарналыжны цэнтр «Сонечная даліна».

 Выступае Наталля Пяткевіч.

Выступае Наталля Пяткевіч.

Цэнтр разлічаны на падрыхтоўку спартсменаў‑гарналыжнікаў і сноўбардыстаў, а таксама на навучанне аматараў гэтых відаў спорту. «Сонечная даліна» абсталявана горкай для катання на санях — табаганам і лядовым жолабам для катання на цюбінгах.

Табаган — гэта рэйкавая траса з віражамі і паваротамі, падобная да амерыканскіх горак, па якой рухаюцца спецыяльныя вазкі, якія разганяюцца дзякуючы ўласнай вазе седакоў.

У гарналыжным цэнтры тры абноўленыя схілы.
Даўжыня самага высокага перавышае 200 метраў. Другі схіл з трамплінам прызначаны для спартсменаў‑сноўбардыстаў. Трэці — вучэбны, а таксама для катання на цюбінгах.

У адкрыцці цэнтра бралі ўдзел дырэктар «Сонечнай даліны» Іван Трубачоў, выканаўца абавязкаў старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька і першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч.

Для гасцей была падрыхтаваная святочная праграма з фаер‑шоу, гімнастычнымі выступленнямі і канцэртам. «Маржы» маглі паўдзельнічаць у аздараўленчым абліванні халоднай вадой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?