У мінскую кватэру незалежнага журналіста Сяргея Кручкова, які працаваў на спадарожнікавы тэлеканал «Белсат», спрабуе ўвайсці міліцыя.
Паводле словаў спадара Кручкова, спачатку супрацоўнікі праваахоўных органаў узялі з сабою работніка ЖЭСа, які нібыта збіраўся праверыць вэнтыляцыйныя шахты. Потым Кручкову сказалі, што яны «з праваахоўных органаў» і запатрабавалі ўпусціць іх для агляду кватэры.
Сяргей адмовіўся ўпусціць і запатрабаваў ад міліцыі ордэр з пракуратуры на ператрус яго кватэры. Ордэра ў міліцыянтаў не было, яны паабяцалі прыйсці з ордэрам пазней.
«Я звязваю гэтыя спробы ператрусу з маёй працай на Белсаце».
А 17.00 гадзіне журналіст паведаміў НН, што людзі ў цывільным больш не з’яўляліся, але каля яго пад’езду стаіць міліцэйская машына з супрацоўнікамі праваахоўных органаў.
З таго часу, як міліцыянты спрабавалі ўвайсці ў кватэру Кручкова, журналіст разам з сям’ёй з дому не выходзіў.