Еўрапейскі суд пастанавіў, што пасажыры, вылет самалёта якіх затрымліваецца больш чым на тры гадзіны, маюць права на такую ж грашовую кампенсацыю, як і ў выпадку поўнай адмены рэйса, — 600 еўра.

Як паведамляе Daily Telegraph, авіяперавозчык можа адмовіць пасажыру ў выплаце кампенсацыі толькі ў выпадку, калі здолее даказаць, што затрымка выклікана «надзвычайнымі акалічнасцямі», да якіх не адносіцца, напрыклад, паломка самалёта.

Пасажыры, чый рэйс быў адменены незадоўга да вылету, атрымліваюць права патрабаваць кампенсацыю, нават калі авіякампанія дала ім магчымасць ляцець іншым самалётам на тры і больш гадзіны пазней.

Згодна з правіламі, што існавалі дагэтуль, у выпадку затрымкі рэйса менш чым на пяць гадзін пасажыры маглі разлічваць на абед, бясплатнае тэлефанаванне і нумар у гатэлі. Грошы за білет вярталіся, калі вылет быў затрыманы больш чым на пяць гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?