Адказваючы на пытанне пра тое, як ён ставіцца да апошніх заяў Лукашэнкі адносна нявыгады Мытнага саюза для Беларусі, Дзмітрый Мядзведзеў заявіў:

«Мы не мяняем планаў пад кан’юнктурныя выступленні»
. Для таго, каб Мытны саюз запрацаваў, усё гатова. Хоць і ёсць «адчувальныя моманты», адзначыў ён – мыты на аўто, у тым ліку. Тут Мядзведзеў адназначна заявіў, што пошліны на аўто будуць падымацца, у выпадку падпісання.

«Гэта адчувальная вельмі рэч, безумоўна, асабліва для Беларусі, калі мець на ўвазе тое, што ў вас пошліны былі нязначныя у адносінах да нашай краіны, — сказаў ён. — Ужо калі мы дамаўляемся аб Мытным саюзе, а гэта ў цэлым для нас выгадна, то мы, безумоўна, павінны ўніфікаваць і пошліны, прычым пайсці на ўзаемныя дзеянні».

Пры гэтым Мядзведзеў адзначыў: «З аднаго боку, паніжаюцца пошліны на іншамаркі ў Беларусь, з іншага боку, мы гатовыя да павелічэння шэрагу плацяжоў, пошлін па буйных машынах — па МАЗах, у прыватнасці па аўтамабілях адпаведнай катэгорыі».

Гэта балюча, прызнаў ён, але «нам трэба гэты перыяд перажыць». «У канчатковым выніку, ужо стварыўшы Мытны саюз, мы можам у пэўны момант дамовіцца аб новых адзіных правілах гульні, — сказаў ён. — Тым больш што і Расія, і Казахстан, і Беларусь — усе ўступаюць у СГА, і шэраг рашэнняў, якія мы зараз на сябе прымаем, мы так ці інакш будзем адаптаваць для нашага сяброўства ў СГА».

Мядзведзеў таксама адзначыў, што «няма нічога вечнага — няма вечных мытаў, але зараз, на цяперашнім этапе, для гарманізацыі нашых фінансавых адносін, мытных адносін на гэта неабходна пайсці».

У Расіі стаўкі мытаў за ўвоз легкавых аўтамабіляў у разы большыя, чым у Беларусі цяпер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?