Дэбютны альбом ад адной з самых цікавых рок‑каманд апошніх гадоў. Вядомая яна перадусім праз вакальныя здольнасці Данілы Забелы.

Песні гурту, якія з’яўляліся да выхаду дыска, давалі падставы параўнаць «Неўму» з якім «Мясцовым часам». «Рай побач», «Я не веру» і «Хутка» сфармавалі выразнае ўяўленне пра гурт.

Альбом «Стихия слёз» яго не разбурае, але і не падмацоўвае. Не назавеш гэтую працу шэрай, але надзвычайнай таксама. Можа, праблема ў няроўнасці матэрыялу — прахадныя нумары суседзяць са шматслойнымі шыкоўнымі трэкамі «Дзве ружы» і «Не веру». У некаторых творах адчуваецца штучнасць, як у «Не стаць чужым» (ці ёсць сэнс цытаваць «Пагоню» Багдановіча?). Падгружае мозг і двухмоўная мяшанка. Адчуванне, што ў альбом музыкі сцягнулі ўсе песні, якія мелі. Хай бы ён не быў апошнім у дыскаграфіі гэтага цудоўнага гурту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?