Фактычна пратрымаўшы дэвальвацыю на ўзроўні 5% (1012 рублёў) да 11 лістапада,

Нацбанк адпусціў беларускі рубель у свабоднае плаванне.
За апошнія дзесяць дзён, калі праводзіліся таргі на біржы, кошык валют даражэў восем разоў.

На заўтра ён ацэньваецца ў 1020,5 рублёў.

Еўра адкаціўся пасля ўчарашняга рэкорда на дзевяць рублёў і будзе каштаваць 4 083,7 рубеля.

Даляр, наадварот, падаражэў. Узросшы на восем рублёў, цяпер ён ацэньваецца ў 2740 рублёў.

Расійскі рубель каштуе 94,98 рубеля - гэта другі максімальны паказчык за год.

Паступова даражэе кожная з трох валют, да якіх прывязаны беларускі рубель.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?