У палку міліцыі спецыяльнага прызначэння Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама створаны жаночы ўзвод з 16 чалавек.
Як паведамілі ў камандаванні часці, «практычна ўсе дзяўчаты паступілі на службу з «гражданкі». Адна з іх раней праходзіла службу ў падраздзяленні патрульна‑паставой службы міліцыі УУС Мінаблвыканкама. Пераважная большасць ваеннаслужачых — спартсменкі.
Ёсць майстры спорту па тайландскім боксе, лёгкай атлетыцы, розных відах барацьбы.
Чымсьці прынцыповым задачы дзяўчын ад задач іх калег‑мужчын у палку міліцыі спецыяльнага прызначэння не адрозніваюцца.
Яны таксама нясуць службу па ахове грамадскага парадку.
Акрамя таго, у іх функцыі ўваходзіць надгляд жанчын пры допуску на масавыя мерапрыемствы.