Пасля ўвядзення адзінай стаўкі падаходнага падатку 12% насельніцтва стала больш адкрыта плаціць падаткі. Пра гэта заявіла журналістам 24 лістапада ў Мінску намеснік міністра па падатках і зборах Ларыса Кандратава.

Апрача таго, паводле яе слоў, стала менш выплачвацца зарплат «у канвертах».

«Паступленні ў бюджэт ад выплаты падаходнага падатку пасля ўвядзення адзінай стаўкі ў 12% не зменшыліся», — падкрэсліла яна.

Беларусь перайшла на адзіную стаўку падаходнага падатку 12% (для індывідуальных прадпрымальнікаў — 15%) з пачатку 2009 года. Лінейная стаўка замяніла прагрэсіўную (ад 9 да 30%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?