Другі сакратар Латвійскага пасольства ў Беларусі Рэйма Шмітс у Беларусь не прыедзе. Пра гэта ў чацьвер на пасяджэньні парлямэнцкай фракцыі палітычнага аб’яднаньня ТБ/ДННЛ паведаміў дзяржсакратар МЗС Нормундс Пэнке.

Паводле ягоных словаў, цяпер Шмітс знаходзіцца ў адпачынку, пасьля якога працягне дыпляматычную кар’еру ў якой-небудзь іншай краіне.

Нагадаем, што 25 ліпеня а 3-й ночы ў кватэры, якую здымаў Шмітс, беларускія праваахоўныя органы правялі ператрус, падчас якога канфікавалі некалькі касэт.

28 ліпеня міністар замежных спраў Беларусі Уладзімер Навумаў паведаміў на брыфінгу пра тое, што падчас ператрусу ў кватэры дыплямата былі канфіскаваныя некалькі касэт з фільмамі парнаграфічнага зьместу. Сам Шмітс сьцьвярджае, што гэта былі запісы навінаў беларускага тэлебачаньня.

DELFI

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0