24.11.2009 / 16:34

На Дрыбіншчыне шыльды населеных пунктаў зрабілі па‑расійску 6

Чаму ў Дрыбінскім раёне новыя ўказальнікі населеных пунктаў усталёўваюцца на расійскай мове, папрасіў патлумачыць мясцовую «вертыкаль» сябра Руху «За Свабоду» Андрэй Юркоў.

Чаму ў Дрыбінскім раёне (Магілёўшчына) новыя ўказальнікі населеных пунктаў усталёўваюцца на расійскай мове, папрасіў патлумачыць мясцовую «вертыкаль» сябра Руху «За Свабоду» Андрэй Юркоў. Ён накіраваў пісьмовы зварот з гэтай нагоды ў Дрыбінскі раённы выканаўчы камітэт.

Андрэй Юркоў звярнуў увагу мясцовай адміністрацыі на тое, што ўва ўсіх суседніх раёнах назвы населеных пунктаў на шыльдах выкананы па‑беларуску. На іх фоне Дрыбіншчына кантрастуе.

У сваім адказе старшыня Дрыбінскага райвыканкаму П.І.Панасюга патлумачыў, што «ўсталяванне інфармацыйных знакаў адбываецца згодна з СТБ‑1140‑99 пункт 4.1.17, які кажа: «надпісы павінны наносіцца на беларускай або рускай мовах (пераважна на беларускай)». У сувязі з гэтым кіраўнік мясцовай вертыкалі паабяцаў, што «пры замене інфармацыйных знакаў, якія прыйшлі ў нягоднасць, новыя знакі будуць мець надпіс на беларускай мове».

Ілля Заранок, Горкі

0
Аляксей / Адказаць
24.11.2009 / 17:12
Усё павінна быць па-беларуску!!!
0
Апорстраф / Адказаць
24.11.2009 / 17:50
Маніць дзяцька!!! Дарожныя знакі павінны выконвацца на мове ТЫТУЛЬНАЙ НАЦЫІ! Дапускаецца яшчэ па ангельску допісы рабіць. Дамагаймася выканання міжнародных законаў, бо, як адзін казаў, яны "вышэй за нацыянальнае заканадаўства"! А пра тое, што знакі ў нягоднасць прыходзяць з часам - ды тое не навіна...
0
Мікіта / Адказаць
24.11.2009 / 20:55
Знакі павінны быць на беларускай мове!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру