24.11.2009 / 16:38

Цана на аднапакаёўкі дабралася да $1500 за квадратны метр 6

Двухпакаёўкі таксама пераходзяць праз псіхалагічную мяжу. Там метр каштуе $1400

Паводле падлікаў сайта Realt.by, цана на квадратны метр жылля ў Мінску за месяц узрасла узрасла на $25. У канцы мінулага месяца сярэдні кошт складаў $1375. Цяпер - $1399.

Аднапакаёўкі яшчэ даражэйшыя. У іх квадратны метр ўжо каштуе $1500.

Такім чынам, сярэдняя двухпакаёўка плошчай 50 квадратных метраў падаражэла за месяц на $1250.

А вось сталічныя новабудоўлі таннеюць — мінус $14, і цяпер кошт квадратнага метра ў іх складае $1246.

0
Святаполк / Адказаць
24.11.2009 / 16:56
Колькі ўжо можна посціць гэтую нічым не правераную інфармацыю??? На рыалце ніколі не было сапраўдных цэнаў на нерухомасць. Сапраўдныя цэны дае толькі сайт Нацыянальнага Кадастравага Агенцтва. І там даюцца цэны, па якім былі заключаныя сапраўдныя дагаворы куплі-продажу. У кастрычніку сярэднія цэны за кв.м. былі прыкладна такія: 1-пакаёвые кв. - 1310 2-пакаёвые кв. - 1230 3-пакаёвые кв. - 1130 4+пакаёвыя кв. - 1150 Шмат кватэраў купляліся нават па цане меней 1000 за кв.м. Дзеж тут 1500???
0
Ed / Адказаць
24.11.2009 / 17:30
Зразумела, што гэта іх хлеб, таму крыху туману з іх боку гэта нармалёва. Кошты будуць зніжацца, народ жыве з тумбачкі, ажыятаж прайшоў. Прыдзецца чакаць калі заводы запрацуюць поўны тыдзень.
0
Яна / Адказаць
24.11.2009 / 20:36
А у нас у нашым гарадке цана на метр квадратны каля 480 $, а у КІЗе так каля міліёна васемсот тысяч за метр.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру