У прадмове да сумеснага гістарычнага зборніка Літвы і Расеі маскоўскія гісторыкі адзначаюць, што краіны Балтыі ў 1940 г. былі акупаваныя.

“Гэта сымбалічны крок”, -- кажа гісторык Інэсіс Фелдманіс. Улічваючы тое, што аіфцыйная Масква да гэтай пары адмаўляецца казаць пра факт акупацыі, прызнаньне гісторыкаў мае асаблівае значэньне.

З такімі вынікамі расейскіх вучоных можна азнаёміцца ў першым томе зборніка дакумэнтаў часоў Другой сусьветнай вайны СССР І Літвы, выдадзеным Інстытутам усеагульнай гісторыі Расейскай акадэміі навук і Інстытутам гісторыі Літвы. Ва ўводзінах гаворыцца пра тое, што ў 1940 г. СССР ажыцьцявіў акупацыю краін Балтыі, кажа гісторык Баніфацый Даўкштс.

Вядомы расейскі гісторык Наталля Лебедзева ва ўводным артыкуле падкрэсьлівае, што 15 і 16 чэрвеня 1940 г. “савецкія войскі занялі большую частку тэрыторыі Літвы. Такім чынам ССССР пачаў акупацыю і далейшую анэксію Літвы ды іншых краін Балтыі”.

Б. Даўкштас асабліва адзначаў той факт, што ў стварэньні гэтага зборніка браў удзел таксама адзін з самых вядомых гісторыкаў Расеі Аляксандар Чубар’ян. Да ягонай думкі прыслухоўваецца афіцыйны Крэмль. Зборнік, выдадзены на расейскай мове, мяркуецца распаўсюджваць перадусім у Расеі

Як кажа І. Фелдманіс, шматлікія расейскія гісторыкі ўжо да канца 1980-х прызналі факт акупацыі краін Балтыі. Але цяпер прызнаньне ўтрымліваецца ў сумесным міжнародным праекцеі сыходзіць ад настолькі шаноўных гісторыкаў. “Канечне, ня варта перабольшваць гэты факт”, -- кажа Фэлдманіс. Праўда, наконт акупацыі наадрэз адмаўляюцца казаць маскоўскія палітыкі.

novonews.lv

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0