Гродна. З восені ў нас перуном прыбіла дзяўчыну. Яе пахавалі. Уночы стораж на могілках пачуў енк адтуль, дзе была свежая магіла. Але махнуў рукой і пайшоў спаць. Назаўтра паліцыя адкапала дамавіну і аказалася, што дзяўчына была ў летаргічным сне. Не памерла, а толькі заснула. Ачнуўшыся, задушылася: валасы мела парваныя і твар пашарпаны.

НН. №48. 1909

Саюзная дамова — не такая пустая паперка, як шмат хто думае

Прафесар Міхаіл Пастухоў, былы намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда, кіраўнік апазіцыйнай дэлегацыі на кансультацыях пад эгідай АБСЕ.

— Перш‑наперш яна супярэчыць самому статусу Рэспублікі Беларусі як суверэннай незалежнай дзяржавы, бо аб’яднанне з мацнейшай краінай вядзе да падрыву самастойнасці. Па‑другое, дамова супярэчыць статусу Беларусі як бяз’ядзернае дзяржавы: яднанне з Расіяй — звышдзяржавай, якая мае ядзерную зброю — тоіць у сабе пагрозу змены статусу нашае рэспублікі.

НН. №34. 1999

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0