10.08.2006 / 22:32

Барадулінскі пленэр у Бычках

15 жніўня на радзіме Васіля Быкава, у Бычках, пачнецца традыцыйны пленэр. Гэтым разам ён прысьвечаны Рыгору Барадуліну.

15 жніўня на радзіме Васіля Быкава, у Бычках, пачнецца традыцыйны пленэр. Гэтым разам ён прысьвечаны Рыгору Барадуліну. У праграме – выступы бардаў, пісьменьнікаў і, вядома, мастакоўская праца. У пленэры возьмуць удзел 15 мастакоў зь Менску, Віцебску, Гомелю, Моталю. Падчас адкрыцьця пленэру мастакі зьбіраюцца перадаць дому-музэю Васіля Быкава партрэт пісьменьніка, выкуплены ў мастака Міхася Моўчана. Пісаны партрэт з натуры. Урачыстае адкрыцьцё пачнецца а 15-й гадзіне. Наведаць дзядзьку Рыгора і яго сяброў у Бычках можна будзе да 22 жніўня.

СМ

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру