На выніковым турніры Асацыяцыі тэнісістаў‑прафесіяналаў (АТР) у Лондане працягваюцца чарговыя матчы.

На парным турніры ў групе «В» беларус Максім Мірны і ізраільцянін Эндзі Рам правялі найскладанейшую сустрэчу з дуэтам Лукаш Кубат (Польшча) — Аліўе Марак (Аўстрыя). У першым сэце Мірны і Рам выйгралі 6:4, у другім прайгралі з тым жа лікам, а ў вырашальным зноў саступілі ў найцяжэйшай барацьбе — 14:16. Гэта ўжо другая перамога Кубата і Марака ў Лондане, і яны выйшлі ў лідэры групы В.

Беларуска‑ізраільскі тандэм у першым матчы гэтых спаборніцтваў выйграў у амерыканцаў Боба і Майка Браянаў — 6:4, 6:4.

У заключным матчы Максім Мірны і Эндзі Рам сустрэнуцца з парай Леандр Паес (Індыя) ‑‑ Лукаш Длоўхі (Чэхія).

У паўфінал выніковага турніру АТР, які завершыцца 29 лістапада, выйдуць дзве лепшыя пары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?