10.08.2006 / 22:34

У Латвіі зьявіўся банкамат, што прымае грошы

У чацьвер, 10 жніўня, Hansabanka адкрыў першы ў краіне банкамат, які не выдае, а прымае грошы гатоўкай.

У чацьвер, 10 жніўня, Hansabanka адкрыў першы ў краіне банкамат, які не выдае, а прымае грошы гатоўкай. Parex banka таксама мае намер акдрыць свайго «першынца» 11 жніўня ў гандлёвым цэнтры Mols у Рызе. Новыя банкаматы SEB Unibanka зьявяцца на вуліцах і ва ўстановах цягам усяго году, перадае тэлеканал LZK.

Банкамат, што прымае грошы, і вонкава падобны на звычайныя «грашовыя машыны». Папоўніць свой рахунак можна любымі латавымі банкнотамі за выняткам паперак наміналам у 500 латаў.

novonews.lv

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру