Гумар беларускай міліцыі.

Сёння ў Менску немагчыма высунуцца ў цэнтр — усё перакрыта, абшукваюць з металашукальнікам на выхадзе з «соткі». Па праспекту гойсаюць картэжы з высокімі гасцямі.

У сувязі з гэтым згадалася: знаёмы міліцыянер неяк расказваў, што ў іх стаянне ў ачапленні ўздоўж дарогі, калі з аэрапорту вязуць высокага госця, называецца «гнаць кабана». Картэж ляціць, а яны перадаюць па рацыі наступным «праследаваў…» Так і гоняць да самых Драздоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?