У другой дэкадзе лістапада працягласць сонечнага ззяння ў Мінску склала ўсяго адну гадзіну, паведамляе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр. У першай дэкадзе месяца сонца ззяла над нашай сталіцай 13 гадзін.

Цыклоны і атмасферныя франты абумоўліваюць у Беларусі пахмурнае з дажджамі надвор’е з тэмпературай, якая вышэйшая за норму на 6—8 градусаў. Днём 25 лістапада максімальная тэмпература паветра склала ад плюс 6,4 градуса ў Віцебску да 9,8 у Брэсце, 24 лістапада — ад 6,4 у Полацку і Езярышчы да 11,5 у Высокім.

Да канца тыдня захаваецца цыкланічны характар надвор’я.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?