10.08.2006 / 22:55

Belarusian Red Book

Беларускі рок пайшоў на экспарт.

Music of Belarus, 2006.

Беларускі рок пайшоў на экспарт.

Беларускі рок пайшоў на экспарт: супэр-паліграфія і аздабленьне, супэр-выканаўцы і падборка песень. Пакуль што для прома-мэтаў. «Чырвоная кніга» беларускага року была выдадзена дзякуючы высілкам бэрлінскага журналіста Інга Пэца дзеля таго, каб прыцягнуць увагу да нашай музыкі нямецкіх журналістаў, выдаўцоў, прадусэраў, таму ўвесь наклад разышоўся на падарункі.

З падобных падарункавых айчынных выданьняў прыгадваюцца толькі CD-фотаальбом «Я нарадзіўся тут» і «дарагое» беларускае выданьне трыб’юту Depeche Mode. У 20-старонкавы буклет да дыска ўкладваюцца здымкі, сьціслая гісторыя «чортавага тузіна» беларускіх музычных праектаў, выказваньні музыкаў пра культурную сытуацыю на Радзіме, урыўкі з сусьветнай прэсы пра айчынную рок-музыку і, што важна, галоўныя беларускія гіты ў перакладзе на нямецкую мову. Беспасярэдне на дыску – самае важнае: «Мая краіна», «Госьці», «Слуцкая брама», «Я нарадзіўся тут», «Тры чарапахі» і г.д. – галоўныя песьні беларускага року. Паслухаеш так усё разам і падумаеш: а Беларусь жа – музычны цэнтар Эўропы.

Сяргей Будкін

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру