26.11.2009 / 23:07

У Кобрыне адкрыўся аквапарк 3

Як паведаміў дырэктар аквапарка Віктар Вярбіцкі, у аздараўленчы цэнтр увайшлі: басейн з воднымі атракцыёнамі, трэнажорная зала; залы для фітнесу і аэробікі, гульнявых відаў спорту; медыцынскі блок з водагразелячэбніцай, спелеатэрапіяй, масажным кабінетам і лазневай залай з рускай, фінскай і турэцкай лазнямі.

«Першых наведвальнікаў мы прынялі 24 лістапада. І як паказалі два дні працы, аквапарк запатрабаваны жыхарамі рэгіёну, да нас прыходзяць сем'ямі, — адзначыў Вярбіцкі. — Гэта першы такі аб'ект у вобласці, і мы разлічваем, што ў кобрынскі аквапарк будуць прыязджаць і з іншых раёнаў вобласці, у тым ліку з Брэста».

Паводле слоў Вярбіцкага, узвядзенне аб'екта пачалося ў жніўні 2008 года. Ён пабудаваны па праекце аквапарка, які дзейнічае ў Гродзенскай вобласці.

Зараз побач з аквапаркам завяршаецца будаўніцтва 25-метровага плавальнага басейна. Гэтыя аб'екты будуць злучаны паміж сабой галерэяй. Увод у эксплуатацыю басейна прызначаны на пачатак студзеня 2010 года.

0
Міхаліна / Адказаць
26.11.2009 / 23:45
Аквапарк гэта калі ў парку прарывае трубу? :)
0
Станкевич / Адказаць
27.11.2009 / 00:15
2Міхаліна Аквапарк гэта калі ў парку прарывае трубу? :) +++++++++++++++++++++ От темень эта Михолина.:) http://www.akvaparks.lv/pleasures/
0
Homo habilis / Адказаць
27.11.2009 / 01:18
Ці хоць аднаго кобрынскага Суворава паплюхалі на адкрыцьці?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру