З 7 снежня бясплатны інтэрнэт запрацуе на ўсіх вакзалах Масквы. На думку кіраўніцтва расійскай чыгункі, мадэрнізацыя будзе спрыяць лаяльнасці кліентаў.
Раней Wi-Fi на вакзалах быў альбо платным, альбо працаваў толькі ў VIP-зонах.
Цяпер сігнал будзе лавіцца нават у прыбральнях.
Для кантроля за якасцю інтэрнэта будзе створана спецыяльнае падраздзяленне дырэкцыі вакзала.