Не выключана, што норма аб памеры індывідуальнага фінансавага фонду для кандыдатаў у прэзідэнты ў перспектыве будзе зменена. Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

У адпаведнасці з папраўкамі ў выбарчае заканадаўства, якія цяпер знаходзяцца на разглядзе ў Палаце прадстаўнікоў, гранічны памер індывідуальнага фінансавання фонду для кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі складзе тры тысячы базавых велічынь [сёння базавая велічныя складае 35 тыс. рублёў, 3 000 б.в. - 105 млн рублёў, ці 25,4 тыс. еўра]. Гранічны памер фонду для кандыдатаў у дэпутаты парламента — адна тысяча базавых велічынь [35 млн рублёў].

Аднак, паводле слоў Ярмошынай, «магчыма, гэтая норма будзе развівацца, у залежнасці ад таго, як яна будзе рэалізоўвацца на практыцы». «Не выключана, што практыка правядзення прэзідэнцкіх выбараў пакажа, што гранічныя памеры фонду трэба павялічваць», — сказала яна.

«Думаю, у гэтай нормы самыя вялікія перспектывы на далейшую змену, паколькі яна ў нас з’явілася практычна на голым месцы. Мы раней яе не прымянялі», — падкрэсліла кіраўнік ЦВК.

Ярмошына адзначыла, што пры распрацоўцы нормы аб індывідуальным выбарчым фондзе кандыдата ў дэпутаты за аснову ўзятыя многія палажэнні расійскага заканадаўства таго часу, калі дзейнічала мажарытарная выбарчая сістэма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?